Главная > Ці стане Беларусть краінай пад белымі парусамі?

 

Ці стане Беларусть краінай пад белымі парусамі?

2 Сентябрь, 2010

Прапануем Вашай увазе вельмі цікавы (на нашую думку) артыкул Кацярыны Шчаснай, надрукаваны ў “Настаўніцкай газеце” 28.09.2010.

Ці стане Беларусть краінай пад белымі парусамі?


Адчуць рамантыку пакарэння сініх хваляў, пасябраваць са спадарожным ветрам і зведаць марскі смак перамог могуць, напэўна, толькі аматары паруснага спорту. Пра гэтую прыгожую дысцыпліну ў Беларусі доўгі час ведалі няшмат, аднак у апошнія два гады яна атрымала новы віток у сваім развіцці.

Да перамог на ўсіх парусах

Так ужо склалася геаграфічна, што ў Беларусі няма мора, аднак марскі від спорту, яхтынг, у нашай краіне мае доўгую гісторыю. Аматары ветразяў былі ў Беларусі яшчэ ў канцы XIX стагоддзя, а ў 1930-я на Нарачы быў адкрыты першы гурток яхтынгу. На больш сур'ёзным узроўні парусны спорт пачаў развівацца ў 1960-я гады: у 1967 годзе прайшоў першы чэмпіянат рэспублікі, у 1968 пры Мінскім палацы піянераў быў ство-раны гурток паруснага спорту, які рыхтаваў кадры для зборнай краі-ны. Праз год адкрыўся яхт-клуб "Ураджай" на Заслаўскім вадасховішчы. А ў 1992 годзе была створана Беларуская федэрацыя паруснага спорту. Дарослыя яхтсмены нашай краіны ўдзельнічалі ва ўсіх Алімпійскіх гульнях, пачынаючы з 1980 года (за выключэннем 1984-га). Лепшыя вынікі — 8 месца Сяргея Краўцова (1988) і 4 месца Алены Пахольчык (1992). А вось з чэмпіянатаў свету і Еўропы дарослыя спартсмены не раз прывозілі медалі. Сёння адной з самых яркіх зо-рак беларускага яхтынгу лічыцца Таццяна Драздоўская, за плячамі якой шмат дастойных выступленняў у рэгатах высокага ўзроўню, у тым ліку перамога на міжнародным спаборніцтве "Варнемюндскі тыдзень" (2005), медалі трох вартасцей з "Кільскага тыдня" (2006), статус чэмпіёнкі свету ў класе" Лазер Рэдзіял" (2007).

Падрастае і дастойная змена юніёраў. У ліпені бягучага года на маскоўскай рэгаце беларускі экіпаж класа "Кадэт" (Максім Ер-маленка і Іван Палаўчэня) заняў III месца. У класе "Аптыміст" перамог Максім Дзягель. Кацярына Санько стала трэцяй сярод дзяўчат.

На чэмпіянаце свету па віндсёрфінгу ў Францыі Арцём Джавадаў узняўся на 6 месца, Мікіта Цыркун — на 7-е, Настасся Валькевіч заняла 12-е. На сённяшні час федэрацыя паруснага спорту Бе-ларусі адабрала шэсць юных яхтсменаў, якія займаюцца ў самых лепшых умовах і рыхтуюцца пака-заць сябе на Алімпійскіх гульнях-2016, пра якія давядзецца паклапаціцца ўжо ў снежні гэтага года, калі адбудзецца першы розыгрыш ліцэнзій.

Па хвалях з "Аптымістам"

Спецыялісты Беларускай федэрацыі паруснага спорту адзначаюць павелічэнне ў апошні час цікавасці да названага віду спорту, які з'яўляецца даволі прэстыжным і элітным у свеце. "Часцей за ўсё дзеці прыходзяць у яхтынг пад уплывам рамантычных кніг і фільмаў, а таксама па парадзе дарослых, якія часта і самі не супраць далучыцца да марской культуры. Хаджэнне пад парусам вельмі захапляе, да таго ж у падлеткаў та-кое жаданне падмацоўваецца па-чуццём саперніцтва, жаданнем гонак і перамог", — расказвае вядучы трэнер нацыянальнай зборнай Генадзь Вацлававіч Запольскі-Доўнар.

Навучыцца дзецям і падлеткам хадзіць пад парусам у нашай краіне можна ў спартыўнай дзіцяча-юнацкай школе алімпійскага рэзерву па парусным спорце, якая знаходзіцца на Мінскім моры. Таксама дзейнічае і Рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі па парусным спорце, дзе займаюцца больш як 150 дзяцей і падлеткаў. Імёны юных спартсменаў менавіта гэтых устаноў гучаць на прэс-тыжных спаборніцтвах. Навучанне вядзецца на аднамесных лодках "Аптыміст", двухмесных яхтах класа "Кадэт" і на парусных дошках (больш экстрэмальны атлетыч-ны від). "Рамантычны" спорт таксама развіваецца ў трох абласных рэгіёнах — у Гродне, Магілёве і Гомелі. Вядзецца работа па адкрыцці школы на Браслаўшчыне (Ві-цебская вобласць). Ёсць і іншыя задумкі, але не ўсе вадаёмы прыдатныя для арганізацыі яхт-клубаў, паколькі для гэтага патрабуецца акваторыя плошчай не менш за 1 кв.км. Як стала вядома, федэрацыя паруснага спорту плануе ў бліжэйшыя гады пабудаваць на

Мінскім моры спецыяльны спартыўны цэнтр з сучаснай інфраструктурай.

На жаль, у яхтынгу ў свой час была страчана пераемнасць пакаленняў, з-за чаго з'явіўся так званы "ўзроставы прабел". Многае змянілася ў лепшы бок пасля прыходу ў 2008 годзе на пасаду стар-шыні федэрацыі паруснага спорту Ігара Анатольевіча Рачкоўскага. Пад яго кіраўніцтвам было вырашана актыўна дапамагаць юным яхтсменам, паколькі яны падмурак і перспектыва нацыянальнай збор-най, алімпійскага і паруснага руху ў Беларусі. Зразумела, што для за-няткаў даволі дарагім відам спор-ту патрэбна добрая матэрыяль-ная база. Так, сёлета федэрацыяй было закуплена 58 базавых лодак класа "Аптыміст". Павелічэнне колькасці плавальных сродкаў дасць магчымасць далучыцца да гэтага віду спорту большай коль-касці дзяцей, якія змогуць разві-ваць сваё майстэрства тактыкі і тэхнікі, а потым і ўдзельнічаць у буйных спаборніцтвах.

Тактыкі і сіноптыкі

Звычайна ў парусны спорт прыходзяць з 9 гадоў (раней — толькі з дазволу бацькоў). Аднак, адзначае Генадзь Вацлававіч, яхтынг — гэта спорт вопыту. Тут звычайна перамагаюць больш дарослыя спартсмены, якія мо-гуць пабудаваць тактыку ходу з улікам усіх капрызаў надвор'я і нават прадказаць іх. А ўвогуле, вынікі ў рэгатах часам яшчэ больш непрадказальныя, чым надвор'е. Спартсмену, для таго каб пераадолець пэўны маршрут ("трапецыя", "трохкутнік", "пятля"), трэба ўлічваць адзін з га-лоўных фактараў — "заходы" і "адыходы" ветру, а таксама вод-нае цячэнне, быць вельмі піль-ным і хутка рэагаваць на сітуацыю. Так што яхтсмены павінны быць яшчэ і добрымі прыро-дазнаўцамі. Акрамя таго, яхтынг і віндсёрфінг развіваюць аргані-заванасць, каардынацыю, рухавасць. Гэта інтэлектуальны спорт, які вучыць лагічна мысліць і выбу-доўваць сваю лінію паводзін, за што часам яго параўноўваюць з шахматамі. Добрая рэакцыя і ка-ардынацыя з'яўляюцца базавымі якасцямі для любога яхтсмена.

Асноўная частка заняткаў у СДЮШАР па парусным спорце, расказвае дырэктар школы Сяргей Севасцянавіч Дзядзюшка, праходзіць у цёплы перыяд (з мая па кастрычнік). У халодны сезон дзеці падтрымліваюць спартыўную форму з дапамогай плаван-ня і размінак у трэнажорных залах. Дарэчы, навучанне ў школе бяс-платнае. Спачатку тут напрацоўваецца агульная фізічная падрыхтоўка. Калі дзіця прыйшло летам, то яно адразу становіцца пад парус, каб хутчэй засвоіць асаблівасці кіравання ім, а ўжо потым падмацоўвае свае веды на лекцыях у спартыўнай школе.

Бацькам не трэба хвалявацца за сваіх дзяцей, калі яны аддаюць іх у парусны спорт. Ні адзін вучань не стане на ваду без папярэдняга засваення тэхнікі бяспекі. Спартсмены выходзяць на ваду абавязкова ў выратавальных камізэльках і непрамакальных касцюмах у су-праваджэнні трэнера, які плыве на катары побач, ацэньваючы памылкі юнага яхтсмена. Нават калі вучань яшчэ не ўмее добра трымацца на вадзе, яго ў выпадку падзення выручыць камізэлька. Дзеці самі даглядаюць свой плавальны сродак, сочаць за яго станам, збіраюць і нацягваюць парус.

Зараз у СДЮШАР па парусным спорце займаецца больш за 100 чалавек — як хлопцаў, так і дзяўчат. Сярод пачынаючых зора-чак педагогі адзначаюць Ілью Осіпава, Уладзіслава Калбаску, Кацярыну Санько, Уладзіслава Пікуліка, Васіля Іванова, Кацярыну Шаўцову, Дзмітрыя Зяблева, Алякеея Пеўнева, братоў Хасана і Хусэйна Цуфэкчыолу. Працуюць з юнымі спартсменамі 14 выкладчыкаў — спецыялісты вышэйшага класа, якія не толькі вельмі любяць дзяцей і сваю работу, але і ў мінулым самі адчулі смак перамог пад парусам. Сярод іх — Сяргей Мікалаевіч Марозаў — галоўны трэнер нацыянальнай зборнай, які выхаваў чэмпіёнку свету Таццяну Драз­доўскую, Уладзімір Уладзіміравіч Дзянісаў, Георгій Міхайлавіч Краў-цоў, Вячаслаў Андрэевіч Янкевіч, Кацярына Анатольеўна Ляўчук, Андрэй Ігаравіч Шэшаль.

На базе СДЮШАР штогод пра-водзяцца першынствы рэспублікі. Вядзецца супрацоўніцтва з замежнымі арганізацыямі паруснага спорту, больш за ўсё з суседзямі — Польшчай, Расіяй, Украінай. Пакуль што ў нас няма магчымасці праводзіць буйныя міжнародныя спаборніцтвы, аднак не так даўно прадстаўнікі Сербіі зацікавіліся перспектывай арганізацыі міжнароднай рэгаты на Мінскім моры (якое, дарэчы, па сваіх параметрах можа прыняць спаборніцтвы нават алімпійскага ўзроўню).

Яшчэ ў яхтклубе размяшчаецца рэйтынг вучняў па іх дасягненнях. "Гэта выдатная сістэма, — адзначае С.С.Дзядзюшка.—Вядома, што ў школу прыходзіць шмат людзей: нехта займаецца парусным спортам для сябе, нехта — каб стаць спартсменам і заваёўваць узнагароды. Рэйтынгам падтрым-ліваецца здаровая канкурэнцыя, фарміруюцца спартыўная ціка-васць і матывацыя да далейшага развіцця. Такім чынам ажыццяў-ляецца своеасаблівы натуральны адбор лепшых спартсменаў".

Звычайна вопытныя трэнеры ўжо з першых дзён трэніро-вак вылучаюць патэнцыяльных пераможцаў і пачынаюць працаваць з імі больш дэталёва. У школе прытрымліваюцца прынцыпу "лепшаму — лепшае". У старанных вучняў ёсць магчымасць атрымаць у карыстанне лепшую экіпіроўку і лодку, а таксама пуцёўку на ўдзел у прэстыжных спаборніцтвах.

— Ёсць некалькі прынцыпаў сапраўднага яхтсмена, адзін з іх — "мы ходзім на яхце, а не плаваем". На лодку трэба заходзіць у белым абутку або наогул без абутку. Мы паважаем мора і захоўваем традыцыі марской культуры, — расказвае С.С.Дзядзюшка. — У цэлым на спартыўную будучыню школа мае самыя аптымістычныя планы. Зараз выхаванцы СДЮШАР накіраваліся на міжнародныя спа-борніцтвы ў Вялікабрытанію. Неўзабаве плануем прыняць удзел у міжнароднай рэгаце ва Украіне.

 

Кацярына ШЧАСНАЯ.

 

Контакты

ЭЛЕКТРОННЫЕ ОБРАЩЕНИЯ ГРАЖДАН

 

Исполком федерации
Центр парусного спорта

тел.+375 17 511 30 56

факс +375 17 511 30 57

e-mail info@yachting.by   

Схема проезда 

 

Республиканский центр олимпийской подготовки по парусному спорту

тел. +375 17 293 16 22

+375 17 293 17 89

RCOPSAIL@yandex.ru

rcopsail.by

 

Специализированная детско-юношеская школа олимпийского резерва парусного спорта

тел. +375 17 511-30-58

тел. +375 17 511-30-59

тел. +375 17 375-74-16

parus_2001@mail.ru

 

Гродненская областная СДЮШОР профсоюзов "Неман"

sdushor_neman@mail.ru

8 (0152) 722425

8 (0152) 771127

 

Гомельская СДЮШОР "Омега" 

8 (0232) 266 967

omega-221@tut.by  

Спонсоры

 

СПОНСОРЫ: